Дужа дурны і агрэсіўны страус бегае па сталіцы Камчаткі
05.09.2011 / 10:23
Супрацоўнікі цырка, што гастралюе ў Петрапаўлаўску-Камчацкім (Расія), шукаюць страуса-альбіноса, які ўцёк з вальера.
Велізарная птушка дурная і дужа агрэсіўная, таму ў мясцовыя СМІ ўжо далі аб'явы з просьбай да жыхароў горада, калі пабачаць жывёліну, не набліжацца да яе.
Хуткасць страўса можа дасягаць 70 кіламетраў у гадзіну.
Мяркуецца, што збегчы птушцы ўдалося з-за няўважлівасці служачага цырка, які забыўся зачыніць вальер.