Гэта трэба было зрабіць 20 год таму: Браслаўскае гарадзішча адновяць да 2015 года
05.09.2011 / 10:25
У 2014-2015 гадах плануецца абсталяваць Замкавую гару Браслава. Гэта прадугледжана планам мерапрыемстваў па стварэнні санаторна-турыстычнага комплексу ў Браслаўскім рэгіёне на 2011-2015 гады, распрацаваным Віцебскім аблвыканкамам па даручэнні Савета Міністраў.
Да 2015 года ў Браславе маюць намер аднавіць фрагменты старажытнага гарадзішча. Акрамя таго, тэрыторыю Замкавай гары плануецца добраўпарадкаваць.
На аднаўленне старажытнага гарадзішча і ўладкаванне Замкавай гары будзе выдаткавана Br1, 6 млрд. (Br600 млн будзе выдаткавана ў 2014 годзе, яшчэ Br1 млрд - у 2015 годзе). Фінансавацца праект будзе з раённага бюджэту.
Акрамя таго, у 2011-2014 гадах плануецца распрацаваць і ўладкаваць турыстычныя маршруты на аснове ацэнкі прыродных рэсурсаў і гісторыка-культурных каштоўнасцяў нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры". На гэтыя мэты з рэспубліканскага фонду аховы прыроды плануецца накіраваць Br360 млн.