Кісель: Апазіцыя прэтэндуе на манаполію

«Слова «перамовы» ў дадзеным выпадку недарэчна.

05.09.2011 / 10:27

Кіраўнік лукашэнкаўскага тэлеканала АНТ Рыгор Кісель так пракаментаваў заяву свайго шэфа з заклікам да Круглага стала.

«Напэўна, прэзідэнт, агучваючы сваю ідэю, меў на ўвазе наступнае: збірайцеся, левыя, правыя, непрымірымыя, прыхільнікі, выпрацоўвайце прапановы нават без удзелу улады і ўносьце іх. Калі прапанова вартая, то ні адна нармальная ўлада, якая адчувае праблемы ў эканоміцы або фінансах, не можа яе ігнараваць, паколькі для ўлады яна выгадна», — сказаў ён.

«Кожны раз, калі ўлада — у дадзеным выпадку прэзідэнт — робіць нейкі пасыл ў грамадства, спрабуе разварушыць грамадзянскую супольнасць, першымі на авансцэне з’яўляюцца кардыналы правага і левага толку, потым са сваіх барыкад выглядаюць непрымірымыя, а наступнымі — замежныя суфлёры. І пачынаецца вядомая песня аб умовах і перамовах», — адзначыў Рыгор Кісель. На яго думку, адбываецца падмена паняццяў: «Слова «перамовы» ў дадзеным выпадку недарэчна. Перамовы ў любым грамадстве адбываюцца перыядычна: выбары парламента, прэзідэнта з народам — ​гэта перамовы. Усё астатняе — праца».

«Усім вядомыя сілы — тыя, што мы называем апазіцыйнымі, — прэтэндуюць на манаполію думкі, прапаноў і нейкіх дзеянняў. Гэтая пазіцыя накіравана не на развіццё грамадзянскай супольнасці, а на яго ўдушэнне», — адзначыў Рыгор Кісель.

СГ; цыт. БелТА