Яшчэ не восень
Рэжым Лукашэнкі перайшоў у стадыю, на якой змагаецца выключна за тое, каб яшчэ некалькі дзён, месяцаў ці гадоў заставацца ля карміла ўлады. Піша Аркадзь Мошэс.
06.09.2011 / 08:29
Рэжым Лукашэнкі перайшоў у стадыю, на якой змагаецца выключна за тое, каб яшчэ некалькі дзён, месяцаў ці гадоў заставацца ля карміла ўлады. Піша Аркадзь Мошэс, дырэктар даследчых праграм па «Усходнім суседстве» ЕС і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін.
Падобна, у становішчы беларускага рэжыму наспелі якасныя змены. Справа не ў асобных прыкметах накшталт заяўленага на сярэдзіну верасня пераходу на рынкавае вызначэнне курсу нацыянальнай валюты, запрашэнні да дыялогу той самай апазіцыі, на адрас якой раней ляцелі выключна абразы, або распаўсюджанай са спасылкай на балгарскі МЗС інфармацыі пра гатоўнасць прэзідэнта Лукашэнкі выпусціць палітвязняў. Інфармацыю гэтую яшчэ трэба пацвердзіць. Але так ці інакш відавочна, што
сітуацыя выйшлаз-пад кантролю Аляксандра Лукашэнкі адразу ў трох кірунках.
Дадамо, што
і красавіцкі выбух у мінскім метро не застаўся незаўважаным у грамадстве.У Беларусі да тэрактаў не прывыклі (і не дай бог, каб прывыкалі!), І таму трагедыя пакінула прыкметную пляму на рэпутацыі ўлады.
Нельга сказаць, што ўсе прынятыя рашэнні былі няправільнымі. Наадварот, саступка «Газпрому» рэшткі газатранспартнай інфраструктуры цалкам лагічная, паколькі прыносіць грошы і ў момант продажу, і ў перспектыве, гарантуючы транзіт. Але ў цэлым адмова ад значнай часткі суверэнітэту ў гандлёвай палітыцы — той самы «інтэграцыйны складнік», аб якім сёння шмат гавораць — стратэгічна невыгодны перш за ўсё самому Лукашэнку як кіраўніку, паколькі пазбаўляе яго магчымасці распараджацца рэсурсамі і таргавацца за кожную саступку асобна.Па-другое , Мінск апынуўся ў занадта моцнай залежнасці ад Масквы — ад яе добрай волі і нават капрызаў.
Бо гэта праўда:
каб Беларусь не была ў Мытным саюзе, перакрыў бы «бацька» экспарт прадуктаў харчавання і лёгка вырашыў бы праблему дэфіцыту. Ці знайшоў бы новую «крэатыўную» формулу гандлю энэргапрадуктамі. Або пошліну на імпарт аўтамабіляў пакінуў бы на ранейшым невысокім узроўні. Але сёння часы не тыя.
сёння нават у абмен на выхад з турмаў і калоній палітычных праціўнікаў Лукашэнкі Захад нічога не будзе яму гарантаваць. І таму, што гэта будзе ўспрымацца як у тым ліку вынік палітыкі ізаляцыі і выдавацца за доказ яе эфектыўнасці. І таму, што ў жаданне Лукашэнкі пачаць усё з чыстага аркуша, з выпрацоўкі нейкіх правілаў паводзінаў на будучыню ўжо ніхто не паверыць. Занадтапа-дурному ў еўрапейскіх калідорах выглядалі ў снежні 2010 года тыя, хто паверыў яму мінулым разам.
Самае непрыемнае для беларускага лідара заключаецца ў тым, што практычна не засталося людзей, здольных публічна агучыць наступную пазіцыю: дзеля захавання незалежнасці Беларусі як дзяржавы можна пайсці і на падтрымку Лукашэнкі асабіста. Яшчэ нядаўна такое меркаванне было досыць распаўсюджаным. Прасцей выявіць людзей, якія ў высакародных мэтах збавення ад «дыктатара» гатовыя супрацоўнічаць з кім заўгодна, і тым больш з Масквой. Апошняя, на іх думку, зможа забяспечыць замену цяперашняга беларускага лідара максімальна бязбольна, ды яшчэ пры гэтым і ўнесці ўклад у эканамічную стабілізацыю ў краіне.
Зрэшты, Лукашэнка,
Тут варта мець на ўвазе наступныя акалічнасці. Пачаць з таго, што
працоўныя буйных прамысловых прадпрыемстваў, асабліва мінскіх, застаюцца назіральнікамі, а не ўдзельнікамі палітычнага працэсу. Без іх удзелу «рэвалюцыя» немагчымая, а забеспячэнне лаяльнасці гэтай сацыяльнай групы з’яўляецца задачай лакальнай ў параўнанні са стабілізацыяй эканамічнага становішча насельніцтва ў цэлым.
Шматгадовы паліцэйскі рэжым і асабліва рэпрэсіі апошніх месяцаў выклікалі ў досыць шырокіх групах насельніцтва, у тым ліку інтэлігенцыі, прычым не толькі непасрэдна занятых у дзяржсектары, непрыхаванае пачуццё страху. У многіх калектывах папросту не прынята гаварыць пра палітыку і тым больш высвятляць настроі і погляды калегаў. Нармальнае пачуццё самазахавання, таму што пакаранне за крытычныя размовы (не кажучы ўжо аб дзеяннях) можа быць вельмі балючым.
Застаюцца адкрытымі каналы працоўнай эміграцыі. І выбар паміж барацьбой за свае інтарэсы ў Беларусі і ад’ездам на заробкі (у Расію ці ў Еўропу, усё адно) зусім не відавочна будзе зроблены на карысць барацьбы. Нарэшце, не варта забываць і пра шмат разоў апісаны нацыянальны характар жыхароў Беларусі, у якім схільнасць да бунту — далёка не на першым месцы.
У адносінах з Расіяй галоўная надзея Лукашэнкі — наспяваючы газавы канфлікт Масквы і Кіева.Расія традыцыйна пазбягае адначасовага абвастрэння супярэчнасцяў з Беларуссю і Украінай, а сёння Беларусь і яе згодлівасць павінны паслужыць для свавольнага Віктара Януковіча прыкладам для пераймання.
Не факт, што ў Лукашэнкі атрымаецца выгандляваць у Масквы
І нават у адносінах з Еўропай усё не цалкам безнадзейна. Еўрапейскаму саюзу, як і раней, патрэбна імітацыя знешнепалітычнай дзейнасці на ўсходзе Еўропы. Так што, хутчэй за ўсё, Мінску на нейкім узроўні будзе прадастаўлена магчымасць узяць удзел у саміце Усходняга партнёрства, што арганізуецца ў канцы верасня ў Варшаве. Еўрапейскаму бізнэсу цікавыя прыватызацыйныя праекты. А
Лукашэнку патрэбныя еўрапейскія (як і любыя іншыя) грошы.Так што поле для ўзаемадзеяння ёсць. Пры ўмове вызвалення палітвязняў, чаму б не паспрабаваць.
Так што забягаць наперад і прадказваць хуткі крах рэжыму не варта:
цяперашняя восень — яшчэ не канец. Але з іншага боку, гэта ўжо і не пачатак канца. Проста становіцца відавочным, што сістэма дзяржаўнага кіравання, створаная ў Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, дайшла да стадыі, уласцівай шматлікім персаналісцкім рэжымам. Калі іх лідары, не здольныя ні змяніцца ўнутрана, ні стварыць новыя ідэі, ні задумацца аб сыходзе, пачынаюць змагацца выключна за тое, каб яшчэ некалькі дзён, месяцаў ці гадоў заставацца ля карміла ўлады.