Японія следам за Нямеччынай адракаецца атамнай энэргетыкі

АЭС будуць паступова закрыты.

06.09.2011 / 07:56

Японскія ўлады праз паўгода пасля аварыі на АЭС «Фукусіма-1» вырашылі паступова адмовіцца ад выкарыстання АЭС у нацыянальнай энергетыцы. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Токіо міністр эканомікі, гандлю і прамысловасці Японіі Есіа Хаціра.

Аварыя ў Фукусіме прывяла да забруджвання вялізнай тэрыторыі, хоць і меншай, чым Чарнобыль.

Раней рашэнне пра паступовае закрыццё атамных станцый прыняля Нямеччына. Гэтыя дзяржавы вырашылі, што непрадказальных момантаў з АЭС зашмат і дасягнуць іх поўнай бяспекі немагчыма.

Сяргей Гезгала