«Сфарміравалася дадатковая схільнасць да набыцця і ашчаджэння менавіта замежнай валюты»
Нацбанк растлумачыў чытачу «НН» прычыны эканамічнага крызісу.
06.09.2011 / 09:41
Чытач «Нашай Нівы» Андрэй Мініч звярнуўся да ўладаў з простымі пытаннямі — адкуль узяўся ў Беларусі эканамічны крызіс і як з ім збіраюцца змагацца? Адказ першага намесніка старшыні Нацбанка Мікалая Лузгіна не змяшчае рэцэпту рашэння праблемы, якім карыстаюцца ўлады, але маляўніча апісвае прычыны крызісу. «Асноўнымі негатыўнымі знешнімі фактарамі, якія аказалі ўплыў на пагаршэнне функцыянавання эканомікі, сталі паэтапнае павышэнне цэнаў на імпартуемы прыродны газ з 2007 года, развіццё сусветнага
Але чыноўнікі знайшлі і дадатковую праблему — схільнасці грамадзянаў: «У пачатку сакавіка 2011 года эканоміка рэспублікі сутыкнулася з рэзкім павелічэннем попыта на замежную валюту з боку насельніцтва і суб’ектаў гаспадарання, справакаваным бояззю адносна магчымай аднаразовай дэвальвацыі нацыянальнай валюты. У склаўшыхся ўмовах у грамадзянаў сфарміравалася дадатковая схільнасць да набыцця і ашчаджэння менавіта замежнай валюты для ажыццяўлення разлікаў».