У Філармоніі за прэзідэнцкі грант адновяць рок-праграму Мулявіна на словы Купалы

06.09.2011 / 11:59

Пра гэта паведаміў БелаПАН на прэс-канферэнцыі 5 верасня галоўны дырыжор нацыянальнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча Міхаіл Казінец. Усяго цягам новага сезона аркестр пакажа адзінаццаць праграм у зале Беларускай філармоніі.

Галоўнымі выступамі сезона будуць канцэрты да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 130-годдзя Янкі Купалы.

«Паводле паэмы Купалы „Адвечная песня“ ў 1970-я гады Уладзімірам Мулявіным была напісаная выдатная рок-праграма пад назвай „Песні пра долю“, — сказаў Казінец. — Цяпер мы аднаўляем гэта найпрыгажэйшы твор у аранжыроўцы для салістаў нацыянальнага аркестра імя І. Жыновіча». Паводле словаў дырыжора,

гэты праект выйграў прэзідэнцкі грант, што дапаможа «ў лепшым выглядзе ажыццявіць творчыя напрамкі гэтай праграмы».

Пачнецца ж новы, 74-ы сезон у Беларускай дзяржаўнай філармоніі 10 верасня сумесным канцэртам Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Беларусі і Каўнаскага дзяржаўнага хору (Літва).

СМ