«Мне гэта трэба? Не. Дзяржаве гэта трэба? Не»
Лукашэнка ўзняў пытанне аб мэтазгоднасці працы беларускіх дзьюці-фры магазінаў.
06.09.2011 / 12:02
Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА, Лукашэнка ўзняў пытанне аб мэтазгоднасці працы беларускіх дзьюці-фры магазінаў. Лукашэнка запатрабаваў праінфармаваць аб мэтазгоднасці аднаўлення працы ў Беларусі. Ён адзначыў, што трэба «прынцыпова вызначыцца па пытанні працы магазінаў бяспошліннага гандлю».
Лукашэнка нагадаў, што пасля праверак Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК) у 2005 годзе было прынята рашэнне закрыць большасць гэтых магазінаў. КДК праверыў пяць арганізацый і больш за дваццаць
У нелегальных здзелках па рэалізацыі бяспошліннай алкагольнай прадукцыі на тэрыторыі Беларусі, паводле слоў Лукашэнкі, бралі ўдзел службовыя асобы, «якія маюць доступ у зоны пунктаў мытнага афармлення». Такім чынам, сказаў ён, па ўсёй краіне, у тым ліку і на мяжы, з’явіліся крымінальныя карупцыйныя пункты.
«Ініцыятары такога радыкальнага падыходу матывавалі неабходнасць закрыцця тым, што гэтыя гандлёвыя пункты
Некалькі
Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам дзяржаўныя структуры, якія раней выступалі супраць дзейнасці
«Акрамя таго, нашы суседзі на Захадзе актывізавалі гандаль бяспошліннымі таварамі праз сеткі магазінаў, размешчаных у аўтадарожных і чыгуначных пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу. Адгэтуль выснова: нам бы не адстаць», — сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы неаднаразова даручаў Савету міністраў, Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, Нацбанку і КДК «унесці ўзгодненае рашэнне па пытаннях арганізацыі працы магазінаў бяспошліннага гандлю». Лукашэнка падкрэсліў, што гэта «пытанне важнае» і «ад яго не сысці».
На адрас беларускага лідара для падпісання накіраваны праект дакумента, які рэгламентуе працу ў сферы бяспошліннага гандлю. «Зыходзячы з гэтага дакумента, мэтазгоднасць аднаўлення працы такіх магазінаў сумненняў ні ў каго не выклікала, але ўмовы працы прыватнага бізнесу на гэтым сегменце рынку выявілі палярнасць поглядаў некаторых дзяржаўных органаў. Ёсць і іншыя праблемы», — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у часы шырокай дзейнасці беларускіх
Акрамя гэтага, прадоўжыў Лукашэнка, у гэтых магазінах гандлявалі галоўным чынам імпартнымі таварамі на льготных умовах, хоць планавалася прадаваць айчынную прадукцыю. Ён выказаў меркаванне, што на сёння сітуацыя мала змянілася.
«Айчынныя тавары ў тых магазінах, што былі пакінутыя, складаюць каля 5%. І што, вы мне прапаноўваеце гуляць у гэту гульню за 5% тавару і хочаце мяне пераканаць у тым, што не будзе той практыкі, што існавала раней? — запытаў ён удзельнікаў нарады. — Мне гэта трэба? Не. Дзяржаве гэта трэба? Не. Народу гэта беларускаму трэба, ён штосьці ад гэтага атрымліваў? Не».
Лукашэнка заявіў, што хацеў бы пачуць, каму будзе выгадна аднаўленне дзейнасці