Як дастаць слана з басейна — фота
Майстар-клас ад індыйскіх леснікоў.
06.09.2011 / 12:44
Цікаўнае сланяня ўлезла ў басейн непадалёк ад вайсковай вучэльні Бенгдубі, за 25 км ад горада Сілігуры ў Заходняй Бенгаліі. Улезла, а вылезці не змагло— занадта высокія былі берагі у басейна. Вайскоўцы і мясцовыя леснікі ратавалі беднае малое.
Спачатку — з дапамогай пажарнай машыны (не да канца ясна — як). Калі не выйшла, падагналі экскаватар і разбурылі бераг басейна. Сланяня пабегла ў джунглі.