Дзеці беларускіх чыноўнікаў і бізнесменаў выбіраюць Вялікабрытанію

Кошт навучання складае прыкладна 10 тысяч фунтаў у год.

06.09.2011 / 13:02

Каля 200 беларусаў вучацца ў брытанскіх ВНУ, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Размары Томас.

«Дакладных лічбаў у мяне няма, але, зыходзячы з маіх нефармальных кантактаў, магу сказаць, што дзеці бізнэсменаў і чыноўнікаў з Беларусі вучацца ў Вялікабрытаніі. Так, штогод Вялікабрытанія выдае беларусам каля 200 студэнцкіх віз», — сказала пасол. «Гэта натуральна, бо з 10 самых прэстыжных унівэрсітэтаў свету тры знаходзяцца ў Вялікабрытаніі», заўважыла яна.

Паводле словаз Р. Томас,

навучанне для замежнікаў у Брытаніі «даволі дорага — прыкладна 10 тысяч фунтаў у год» [11 400 еўра — НН].

Пасол таксама адзначыла, што беларусы, як і расійцы, набываюць нерухомасць у Лондане і іншых гарадах краіны. «Не ведаю наколькі шмат, але ёсць. У нас адкрыты рынак нерухомасці і замежнікам не забаронена купляць нерухомасць», — сказала яна, дадаўшы, што «ў Лондане не толькі можна пачуць расійскую гаворку, але можна ўбачыць і шмат расійскіх крамаў».