Беларусь не спяшаецца будаваць АЭС

«Работы па будаўніцтве катлавана не пачатыя, паколькі кантракту няма».

06.09.2011 / 14:20

Беларускі і расійскі бок працягваюць перамоўны працэс па кантрактным і крэдытным пагадненням аб будаўніцтве ў краіне АЭС, тэрміны пачатку земляных работ на пляцоўцы будучай станцыі пакуль не вядомыя,
заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у міністэрстве энергетыкі рэспублікі.

«Працягваюцца перамовы па кантрактным пагадненнем.

Работы па будаўніцтве катлавана не пачатыя, паколькі кантракту няма.
Гэтыя працы планавалася пачаць у верасні, але на дадзены момант, пакуль ідуць перамовы, тэрміны называць рана», — заявіў прадстаўнік Мінэнерга.

Ён падкрэсліў, што Мінфін Беларусі са свайго боку таксама працягвае «займацца падрыхтоўкай і удакладненнем крэдытнага пагаднення».

У ВА «Белэнерга» паведамілі, што энергазбытавае СП, якое Беларусь і Расія планавалі стварыць у рамках двухбаковых міжурадавых дамоўленасцяў аб супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы,

на гэты момант таксама не створана
.

«Там ідуць вельмі актыўныя перамовы, але статут СП не зацверджаны, кіраўнік і бухгалтар не прызначаны, а без гэтага пачынаць працу па рэгістрацыі СП немагчыма», — паведаміў прадстаўнік «Белэнерга».