Яна ж у мяне прынцэса
з пошты Рэдакцыі
Бацькі высільваюцца, каб у іх дачкі было усе самае лепшае і каб яна, не дай Бог, не перапрацавала.
08.09.2011 / 13:02
Нядаўна сустрэла сваіх знаёмых. Дзве жанчыны, супрацоўніцы з маёй папярэдняй працы. Разгаварыліся пра
— Напэўна, дачка добра зарабляе?
— Ды дзе там! Звычайны аклад. Сядзіць у офісе, якія там грошы? — абвергла мае меркаванні знаёмая. — Мы з бацькам накапілі добрую суму. Я падпрацоўку ўзяла. Крэдыт аформілі у банку. Вось выламалі з калена. Аддалі усе дачцэ.
— Навошта было так вылузвацца? — выказала я здзіўленне. — А як жа
«Прынцэсе» трыццаць гадоў. Жыве ўжо з трэцім мужам. Мае дачку, якую у асноўным падкідвае сваёй маці. Кожны год едзе адпачываць да мора. Дарэчы, маці яе ля мора не была ні разу. Гэта лішняе.
Другая жанчына расказала пра свайго
Выходзіць, што адэкватная ацэнка сваіх магчымасцяў, узважаны падыход да жыцця — гэта комплекс непаўнавартаснасці. А панты (папулярнае на сённяшні дзень слаўцо) — гэта нармальна, гэта правільна і добра. Прыехалі!Некалі я чытала ў аднаго псіхолага жартлівае выказванне: норма ёсць паталогія, авалодаўшая масамі. Падобна, што гэта цяпер і адбываецца. Але, сапраўды, ужо не да смеху.
У краіне ідзе масавая вытворчасць «прынцэс». Бацькі высільваюцца, каб у іх дачкі было усе самае лепшае і каб яна, не дай Бог, не перапрацавала.
Была сведкам яшчэ адной размовы жанчын у цырульні. Кліентка жалілася цырульніцы на жыццё. Расказвае. Паехалі яны з сынам сватаць будучую нявестку. Прыехалі, а свацця (маці будучай нявесткі) і кажа, памагайце мне, маўляў, госці дарагія, накрываць на стол.
— А Юля, дачка Ваша, чаму яна не дапамагае? — пацікавіліся.
— Што, Вы, — адказала свацця. — Я Юлечку сваю берагу, Яна у мяне ў інстытуце на лекцыях вельмі стамляецца. Там такія вялікія нагрузкі!
— Як мой сын будзе з гэтай Юлечкай жыць? Я не ўяўляю, — ледзь не галасіла жанчына. Самае дзіўнае ў гэтых гісторыях, што бацькі, вырасціўшыя «прынцэс», чакаюць, як бы дачку са сваёй шыі перасадзіць на магутную шыю зяця. Але ж хлопцы у дваццаць пяць гадоў не маюць магутнай шыі, дарагога мерседэса і вілы на Канарах. Вось і прыходзіцца «прынцэсам» ці то старыцца ў дзеўках, ці к трыццаці гадам змяніць трэцяга мужа ў пошуках прынца. А можна яшчэ завесці коціка — таксама варыянт. Цяпер гэта модна.
А сутнасць застаецца нязменнай. Вырасціўшы «прынцэсу», бацькам прыходзіцца самім аплачваць яе царскае жыццё. Браць падпрацоўкі і пазыкі. Купляць ёй дарагія машыны. Трэба было перш падумаць, ці ёсць у іх сямейным «каралеўстве» грошы на ўтрыманне санавітых асоб, бо прынц на белым кані так і не з’явіцца.
«Калі хочаш, каб я была анёлам, ствары для мяне рай», — любяць патасна выказвацца некаторыя маладыя дзяўчаты. Па усёй верагоднасці, рай для гэтых «анёлаў» прыйдзецца ствараць іх бацькам, пакуль яшчэ ногі ходзяць і вочы бачаць.