Праезд у мінскіх маршрутках падаражэе да 3300 рублёў

Цяпер максімальны кошт складае 2800 рублёў.

08.09.2011 / 23:41

Мінскія маршруткі падаражэюць у бліжэйшыя дні да 3300 рублёў. Гэта адбудзецца пасля таго, як газета "Мінскі кур'ер" апублікуе рашэнне Мінгарвыканкама №2576 ад 6 верасня 2011 года.

Згодна з ім, кошт праезду ў маршрутках пры працягласці маршруту да 10 км можа дасягаць 2600 рублёў за адну паездку. Калі ж маршрут даўжэйшы за 10 км, з пасажыраў могуць папрасіць да 3300 рублёў.

Ягор Марціновіч