Памёр хакеіст Галімаў, які застаўся ў жывых у катастрофе Як-42

У авіякатастрофе Галімаў атрымаў апёкі 80% цела. Яму было 25 гадоў.

12.09.2011 / 09:51

Хакеіст Аляксандр Галімаў, які выжыў пры крушэнні Як-42, памёр, паведамілі ў апёкавым цэнтры Інстытута хірургіі імя Вішнеўскага.

У нядзелю агент спартсмена Пётр Прыходзька паведаміў, што Галімаў знаходзіцца ў стабільна цяжкім стане. Акрамя таго, ён сказаў, што хакеіст застаецца ў медыкаментознай коме. Разам з тым ён не пацвердзіў інфармацыю аб тым, што Галімаў перанёс аперацыю па перасадцы трахеі.

Самалёт Як-42 з хакеістамі яраслаўскага «Лакаматыва» у сераду разбіўся пры ўзлёце з яраслаўскага аэрапорта Туношна. Чартар ляцеў у МІнск на матч з «Дынама».

Самалёт не змог набраць вышыню і ўрэзаўся ў мачту—маяк. На борце было 45 чалавек. Выжылі двое — хакеіст Аляксандр Галімаў і бортправаднік Аляксандр Сізоў.