У метро жанчыне стала кепска і яна звалілася на рэйкі

Цягнікі не хадзілі 18 хвілін.

12.09.2011 / 15:46

Інцыдэнт у мінскім метро адбыўся сёння, у 14:50, на станцыі метро «Фрунзенская».

60-гадовай жанчыне стала дрэнна, і яна звалілася на рэйкі прама пад цягнік, што прыбываў на станцыю.

З пераломам рукі пацярпелая была дастаўлена ў адну з клінік сталіцы. Рух цягнікоў адноўлены, затрымка склала 18 хвілін.