Актывістка FEMEN раздзелася перад Пэрыс Хілтан і Ван Дамам +фота і відэа

Дзяўчына спрабавала сарваць прэс-канферэнцыю, прысвечаную конкурсу «Міс Украіна 2011».

13.09.2011 / 14:47

Фота femen.livejournal.com.

Фота femen.livejournal.com.

Фота femen.livejournal.com.

11 верасня актывістка FEMEN Аляксандра Шаўчэнка паспрабавала сарваць прэс-канферэнцыю з нагоды чарговага конкурсу «Міс Украіна». У канферэнцыі прымалі ўдзел Пэрыс Хілтан і Ван Дам. Паўаголеная дзяўчына з’явілася перад сталом з гасцямі ў самым пачатку мерапрыемства і трапіла ў аб’ектывы фота- і відэакамер. Ахова зрэагавала імгненна.

Актывісткі FEMEN традыцыйна ўдзяляюць пільную ўвагу конкурсам, звязаным з мадэльным бізнесам і суправаджаюць іх акцыямі пад лозунгам «Мадэль, не ідзі ў бардэль!»

nn.by