Пракуратура высвятляе абставіны гібелі будаўніка з Глыбокага
16.09.2011 / 09:19
Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска праводзіць праверку па факце гібелі на будоўлі 35-гадовага рабочага з Глыбокага (Віцебская вобласць).
Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, няшчасны выпадак адбыўся каля 20 гадзін 14 верасня на будаўнічым аб'екце на вуліцы Мантажнікаў. Падчас правядзення работ на даху з узроўню 10-га паверху ў шахту ўнутры дома ўпаў будаўнік. Мужчына памёр на месцы здарэння.