Дзярждэпартамент ЗША заклікаў амерыканцаў неадкладна пакінуць Сірыю

16.09.2011 / 09:23

Дзярждэпартамэнт ЗША ў чацвер заклікаў амерыканскіх грамадзян неадкладна пакінуць Сірыю, заявіўшы, што гвалтоўны разгон мірных акцый пратэсту урадам прывёў да «няпэўнай і нестабільнай абстаноўкі».

«Дзяржаўны дэпартамент ЗША заклікае грамадзян ЗША ў Сірыі пакінуць краіну неадкладна, пакуль даступныя перавозкі камерцыйным транспартам», — цытуе заяву Reuters.

Грамадзянам, якія вымушаныя застацца ў Сірыі, рэкамендавана адкласці паездкі па краіне.

У красавіку ЗША эвакуявалі з Дамаска большую частку супрацоўнікаў пасольства.