«Белтэлекам» прапаноўвае абанентам магчымасць замяніць гудкі ў слухаўцы на мелодыю
і арганізаваць віртуальную АТС.
16.09.2011 / 09:30
«Белтэлекам» 15 верасня пачаў аказваць новыя паслугі «Музычны марафон» і «Віртуальная АТС».
Як паведамляе
Паслуга «Музычны марафон» дазваляе замяніць стандартны тон выкліку тэлефоннай лініі на індывідуальны сігнал (рынгбэктон).Мелодыі, фразы ці розныя гукі — усё гэта можа стаць персанальным «гудком у трубцы», які пачуюць тыя, хто тэлефануе абаненту.
«Музычны марафон» працуе ў двух рэжымах — стандартным і дадатковых настроек.
Стандартны рэжым актывуецца адразу пасля ўключэння паслугі, і абаненту па змоўчанні ўстанаўліваецца рынгбэктон, адзіны для ўсіх абанентаў, падключаных у гэтым рэжыме. Змена рынгбэктона праводзіцца спецыялістамі кампаніі не радзей як раз у месяц.
У рэжыме дадатковых настроек абанент можа фарміраваць свойнастройваць іх прайграванне ў залежнасці ад нумара апанента (на адзін нумар або на групу нумароў) і часу паступленні званка. Каталог індывідуальных сігналаў прадстаўлены наступнымі катэгорыямі: «Класіка», «Народныя», «Жывыя гукі», «Дзіцячыя», Pop, «Рускі Pop», Rock, Disco, «Шансон», «З фільмаў», «Беларускія» (катэгорыі і іх напаўненне могуць мяняцца).плэй-ліст з прапанаваных рынгбэктонаў,
Паслуга «Віртуальная АТС» (IP-Centrex ) — гэта комплекс тэлекамунікацыйных сэрвісаў.
Па сваіх функцыях яны аналагічныя паслугам офісных АТС. Галоўнае адрозненне «Віртуальнай АТС» у тым, што зараз няма неабходнасці набываць спецыяльнае абсталяванне і фізічна ўстанаўліваць яго ў офісе. Офісы кампаніі незалежна ад іх геаграфічнага размяшчэння падключаюцца да абсталявання платформы IMS і атрымліваюць тэлефонныя нумары, аб’яднаныя ў групу. У межах групы абанентам аказваюцца як базавыя, так і дадатковыя паслугі тэлефоннай сувязі.
Паслуга «Віртуальная АТС» прызначана толькі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Паслугі «Музычны марафон» і «Віртуальная АТС» даступныя абанентам сеткі стацыянарнай электрасувязі, якія маюць тэлефонны нумар, што абслугоўваецца платформай IMS.