Facebook запускае новую функцыю Follow, як у Twitter

16.09.2011 / 09:32

Сацыяльная сетка Facebook запускае новую функцыю Follow, як у Twitter, якая дасць магчымасць падпісацца на навіны сяброў і тых, каго ў гэтым спісе няма,
піша The Telegraph.

«Вы заўсёды былі падпісаныя на навіны сяброў. Зараз вы зможаце даведацца пра нешта ад журналістаў, знакамітасцяў, палітычных дзеячаў і іншых людзей. Націсніце на кнопку, каб атрымліваць навіны ад іх», — гаворыцца ў паведамленні Facebook.

Новая кнопка будзе размяшчацца побач з кнопкамі «Дадаць у сябры» і «Даслаць паведамленне» ў правым верхнім куце.

Як адзначае выданне, функцыя Follow ужо існуе ў Google + і з дапамогай яе Facebook спрабуе павысіць сваю канкурэнтаздольнасць.