Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі М.Какшэнава з 75-годдзем
16.09.2011 / 10:01
«Вы — майстар савецкага і расійскага кіно, чый шматгранны талент, іскрамётны гумар і вялікае абаянне знайшлі сваё ўвасабленне ў дзясятках незабыўных, каларытных роляў у цудоўных фільмах, якія захапляюць не адно пакаленне гледачоў»,— гаворыцца ў віншаванні.
«Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце радаваць нас сваімі новымі работамі, садзейнічаючы развіццю культурных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Міхаіл Какшэнаў — вядомы савецкі і расійскі актор. Зняўся больш чым у 100 фільмах.
Самыя вядомыя ролі:
У культавым фільме "Белыя Росы" Міхаіл Какшэнаў сыграў Сашку Ходаса, які вярнуўся з Поўначы ў роднюю вёску.