Застрэлены журналіст, які ў лістападзе атрымаў адну прэмію з рэдактарам «НН»
Ён быў галоўным рэдактарам армянскамоўнае газэты. Летась яго судзілі за «зьнявагу нацыянальнага гонару турэцкага народу».
19.01.2007 / 17:25
Сёньня ў Стамбуле застрэлілі вядомага журналіста й пісьменьніка армянскага паходжаньня Гранта Дзінка. Падрабязнасьці пакуль невядомыя, прачытаў я на стужцы навінаў агенцтва Ройтэрз.
Ён быў галоўным рэдактарам армянскамоўнае газэты. Летась яго судзілі за «зьнявагу нацыянальнага гонару турэцкага народу».
У лістападзе мінулага году Гранту Дзінку і мне была прысуджаная нідэрляндзкая прэмія «Свабода выказваньня».
Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 18 лістапада ў Гаазе падчас фэстывалю Crossing Border («Пераступаючы межы»). Дзінк атрымліваў узнагароду там. Я ня езьдзіў, мы якраз сьвяткавалі тутака стагодзьдзе «Нашай Нівы». Таму вочна з калегам так і не пазнаёміўся. Але пабачыў на экране кампутара знаёмае імя і спыніўся.
Спыніцеся і вы на хвілінку.