«Ляпісы» і «Тройца» у топе найлепшых альбомаў паўгоддзя
Experty.by апублікавалі рэйтынг.
16.09.2011 / 13:07
Сайт experty.by апублікаваў рэйтынг альбомаў, выпушчаных у першым паўгоддзі 2011 года. На першым месцы апынуўся альбом
Увесь
1. Тройца «Зімачка» — 9,50
2. Ляпіс Трубяцкой «Веселые картинки» — 9,00
3. Akute «Дзевачкі і космас» — 8,25
4. Сярэбранае Вяселле «Сердечная мускулатура» — 8,25
5. Пятля Прыстрасція «Гипнопедия» — 7,50
6. Зміцер Вайцюшкевіч «Чара» — 7,50
7. Sounduk «Том первый» — 7,25
8. B_Side «Smooth Season» — 7,25
9. Rockerjoker «Продается планета» — 7,25
10. Калачыкам Рядом «Холода» — 7,25
Беларуская музыка, наколькі б разнастайнай яна не здавалася (намінальна ў нас прысутнічае большасць папулярных музычных стыляў), усё ж такі прабуксоўвае. У лідарах застаюцца этна і рок. Прычым, калі этна ў нас вельмі шмат і рознага, з
Чаму перамаглі «Ляпісы».Мы — людзі тэкстацэнтрычныя. Традыцыя слухаць у першую чаргу тэксты, а толькі пасля музыку засталася нам ад савецкіх часоў. Песні для нас — гэта, хутчэй, вершы пад музыку, чым мелодыя са словамі. У чым сакрэт чатырох апошніх альбомаў «Ляпісаў»? Як толькі яны адышлі ад
спалучэнне «вельмі патрэбных і сваечасовых» тэкстаў, моцнага стадыённага запалу і музычнага майстэрства, зрабілі з «Ляпісаў» галоўны гурт Беларусі: цяпер яны могуць запісваць што заўгодна — усё адно яно будзе аўтаматычна праходзіць па катэгорыі «нашае ўсё».
У «Тройцы» канкурэнцыя мацнейшая, чым у «Ляпісаў» —
Кожны наступны альбом «Тройцы» лепшы за папярэдні, таму і падумаць страшна, чым гэта можа скончыцца.
Таму зрушыць такіх мастадонтаў, як «Ляпісы» і «Тройца» з першых месцаў
У сёлетнем спісе здзіўляцца асабліва няма чаму — хто сумняваўся, што там будуць «Серебряная свадьба», Вайцюшкевіч, Sounduk (бо яго ўспрымаюць усё адно як «Дзецідзяцей»), Rockerjoker i Akute?
Шаноўных экспертаў абвінаваціць няма ў чым — тут няма густаўшчыны, ці прасоўвання «сваіх» — музыканты з першых месцаў самі каго заўгодна могуць прасунуць на сцэну і нават у топ. Аднак мы можам сказаць, што музычная сітуацыя замкнулася ў сабе. І вышэйпералічаныя мэтры, мала таго, што ўжо жывыя класікі, дык яшчэ і лідары музычнага жыцця, а гэта кажа не на карысць музычнага працэсу.