Кыргызстан зноў дамагаецца экстрадыцыі Бакіева

Цяпер ён падазраецца і ў датычнасці да крымінальнага злачынства.

16.09.2011 / 12:49

Праваахоўныя органы Кыргызстана маюць намер адправіць новы запыт на выдачу былога прэзідэнта Курманбека Бакіева,

заявіў у пятніцу намеснік міністра ўнутраных спраў Меліс Турганбаеў.

Бакіева падазраюць у тым, што ён датычны да забойства былога кіраўніка сваёй адміністрацыі Садыркулава, паведаміў Турганбаеў.

Ён сказаў, што раней улады Беларусі адмаўляліся выдаваць экс-прэзідэнта Кыргызстана, называючы патрабаванні Бішкека «палітычным пераследам». «Цяпер жа ён падазраецца ў датычнасці да крымінальнага злачынства», — растлумачыў намеснік міністра.

Былы прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў уцёк у Беларусь у красавіку 2010 года.

Былы кіраўнік адміністрацыі Бакіева Садыркулаў, былы дырэктар Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў Сяргей Слепчанка і кіроўца Кубат Сулайманаў загінулі 13 сакавіка 2009 года ў прыгарадзе Бішкека ў ДТЗ. Вінаватым у ДТЗ прызналі нейкага беспрацоўнага Асманава. Суд пакараў яго 12 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. У красавіку 2010 года пры нявысветленых абставінах Асманава забілі.