Рух грамадскага транспарту ў раёне вул.Чырвонай у Мінску змяняецца 17 і 24 верасня
16.09.2011 / 15:36
У Мінску ў сувязі з капітальным рамонтам вул. Чырвонай на ўчастку ад пр. Машэрава да пл. Я.Коласа і абмежаваннем руху транспарту 17 і 24 верасня ўносяцца змены ў работу маршрутаў гарадскога пасажырскага транспарту.
Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў
17 верасня рух аўтобусаў маршруту нумар 19 з боку ДС Карастаянавай арганізуецца па вул. В.Харужай, Куйбышава, пр. Машэрава з выкананнем прыпыначнага пункта «Камароўскі рынак» па вул. Куйбышава, з боку КП «Сляпянка» — без змен.
Рух тралейбусаў маршруту нумар 22 адмяняецца.
З мэтай кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту нумар 182 «ДС Карастаянавай — ст.м. Пл. Я.Коласа» з рухам па вул. Карастаянавай, Кахоўскай, бульвары Шаўчэнкі, вул. В. Харужай у прамым напрамку, вул. В.Харужай, вул. Я.Коласа, пл. Я.Коласа, пр. Незалежнасці, Машэрава, вул. Куйбышава, В.Харужай, бульвары Шаўчэнкі, вул. Кахоўскай, Карастаянавай — у зваротным з выкананнем прыпыначных пунктаў тралейбуснага маршруту нумар 22.
24 верасня рух аўтобусаў маршруту нумар 19 з боку КП «Сляпянка» арганізуецца па пр. Машэрава, вул. Куйбышава, вул. В.Харужай без выканання прамежкавых прыпыначных пунктаў на зменененым участку, з боку ДС Карастаянавай — без змен.
Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, прадастаўляецца права бясплатнага праезду ў аўтобусах маршруту нумар 182.