ЗША: самалёт 2-й сусветнай зваліўся на трыбуну з гледачамі; загінулі трое, 56 у бальніцах

15 параненых знаходзяцца ў крытычным стане, яшчэ 13 - у цяжкім.

17.09.2011 / 09:28

У горадзе Рына, штат Невада, пры падзенні самалёта P-51 Mustang часоў Другой сусветнай вайны на трыбуну з гледачамі падчас авіяшоу загінулі трое і 56 чалавек знаходзяцца ў бальніцах.

Паводле лекараў, 15 параненых знаходзяцца ў крытычным стане, яшчэ 13 — у цяжкім.

Пілоту было 74 гады. Ён таксама загінуў у авіякатастрофе.

Па папярэдніх дадзеных, самалёт зваліўся з-за таго, што лётчык не справіўся з кіраваннем.