У памяць аб Cалею ў перадсезонку Дацюк будзе гуляць пад 24-м нумарам

17.09.2011 / 21:03

У памяць аб трагічна загінулым у авіякатастрофе з «Лакаматывам» беларускім абаронцу Руслане Салее форвард «Дэтройта» Павел Дацюк у перадсезонных матчах будзе выходзіць на лёд пад нумарам «24».

Менавіта пад ім у мінулым сезоне беларускі легіянер выступаў за «Рэд Уінгз». Адзначым, што звычайна расійскі хакеіст гуляе пад 13-м нумарам.