Месцы на сталічных рынках пенсіянерам і інвалідам для рэалізацыі сельгаспрадукцыі будуць давацца бясплатна

19.09.2011 / 12:47

Мінгарвыканкам падпісаў пагадненне з органамі кіравання сталічных рынкаў аб выдзяленні гандлёвых месцаў на рынках на бязвыплатнай аснове пенсіянерам і інвалідам для рэалізацыі вырашчанай на іх зямельных участках сельскагаспадарчай прадукцыі. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Рэалізаваць можна будзе да 20 кг сельгаспрадукцыі пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць права на льготу (пенсійнае пасведчанне і дакумент, што пацвярджае інваліднасць).

Як адзначылі ў прэс-службе, такое пагадненне падпісана «з мэтай аказання сацыяльнай падтрымкі малазабяспечаным катэгорыям з ліку жыхароў сталіцы».

Пагадненне дзейнічае да 1 снежня гэтага года.