11 кастрычніка зборная Беларусі ў Нямеччыне згуляе з Польшчай

20.09.2011 / 22:29

Польскі футбольны саюз пацвердзіў, што зборныя Польшчы і Беларусі 11 кастрычніка правядуць таварыскі матч. Сустрэча адбудзецца на адным з стадыёнаў Нямеччыны. Канчаткова гэтае пытанне будзе вырашана пазней.

Нагадаем, на 7 кастрычніка ў зборнай Польшчы запланаваны таварыскі матч з Карэяй, а зборная Беларусі згуляе адборачны матч Еўра-2012 супраць Румыніі.