Дажынкі: Маладзечанскія школы зачыняцца на тыдзень

Навучэнцы павінны ўзяць удзел у падрыхтоўцы да «свята».

21.09.2011 / 15:29

Ад 26 верасня па 1 кастрычніка ў школах горада абвешчаныя канікулы.

Такое рашэнне прынята ў сувязі з «Дажынкамі». Па словах намесніка начальніка аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Таццяны Бурсавай,

гэтыя дні пазней давядзецца адпрацаваць.

Школы прыпыняюць сваю дзейнасць у сувязі з тым, што

навучэнцы і настаўнікі горада будуць браць удзел у падрыхтоўцы горада да «Дажынак» і святочных мерапрыемствах.

Наконт работы іншых навучальных устаноў рашэнне будзе прынята пазней.