У Лідзе выйшла 5 чалавек

21.09.2011 / 22:28

У Лідзе, дзе звычайна на акцыю прыходзіла да 80 чалавек і болей, сёння на цэнтральнай плошчы хадзілі толькі пяць чалавек, якія яўна прыйшлі на акцыю, а побач хадзілі людзі ў цывільным, якія яўна за імі назіралі — так распавядаў адзін з лідзкіх актывістаў.

На яго думку акцыя не адбылася па наступных прычынах:

«У нас, да прыкладу, не было ніякіх абвестак, ніякай інфармацыі — фактычна акцыя была непадрыхтаваная. Ніякага плану дзеянняў, ніякіх мерапрыемстваў няма, а проста прыйсці пастаяць — людзі ў гэтым не бачаць проста сэнсу».