R.E.M. спыняе існаванне

Музыкі сыходзяць з пачуццём падзякі, завершанасці і здзіўлення ад усяго, чаго ім удалося дамагчыся.

22.09.2011 / 10:19

Удзельнікі амерыканскага гурта R.E.M абвясцілі, што калектыў спыняе існаванне. Адпаведная заява апублікавана ў сераду, 21 верасня, на сайце калектыву.

У заяве гаворыцца, што музыкі сыходзяць з пачуццём падзякі, завершанасці і здзіўлення ад усяго, чаго ім удалося дамагчыся.

З каментароў удзельнікаў калектыву — Майкла Стайпа, Майка Мілза і Пітэра Бака — бачна, што паміж імі няма ніякіх канфліктаў, аднак

яны вырашылі, што варта сысці са сцэны своечасова.

R.E.M. быў створаны ў штаце Джорджыя (горад Атэны) у 1980 г. і праіснаваў 31 год. За гэты час музыкі выпусцілі 15 альбомаў. Апошні з іх, «Collapse Into Now», выйшаў у сакавіку 2011 года.

Сайт часопіса The Rolling Stone паведамляе, што ўдзельнікі R.E.M плануюць да канца года выпусціць зборнік лепшых песень групы, у які ўвойдуць і некалькі новых твораў, запісаных пасля выхаду апошняга альбома.