Кыргызстан спыняе вяшчанне замежных каналаў на час выбараў

22.09.2011 / 10:57

У Кыргызстане спыняецца вяшчанне кампаній-рэтранслятараў замежных каналаў у сувязі з падрыхтоўкай да выбараў.

З нядзелі мяркуецца спыненне вяшчання ўсіх расійскіх каналаў, а таксама Бі-бі-Сі, CNN, Еўраньюс і іншых.

Прэзідэнцкія выбары ў Кыргызстане намечаны на 30 кастрычніка, прэтэндуюць 25 чалавек.

Цяпер кіраўніком краіны з’яўляецца прэзідэнт пераходнага перыяду Роза Атунбаева, чые паўнамоцтвы мінаюць 31 снежня гэтага года.