Стаўку падатку на прыбытак у Беларусі ў 2012 годзе плануецца зменшыць
22.09.2011 / 11:09
заявіў 21 верасня на
Пасля заканчэння работы ўрад мае намер прадставіць грамадскасці прагнозныя параметры на 2012 год, а таксама ўзаемазвязаныя з імі канцэптуальныя разлікі на наступныя два гады. Такім чынам, у лістападзе бягучага года мы будзем мець перспектыўны план развіцця эканомікі краіны на наступныя тры гады», — сказаў Сяргей Румас.
Адначасова з прагнозам у Беларусі вядзецца работа над фарміраваннем бюджэту на 2012 год. «У рамках удасканалення падатковай сістэмы ў 2012 годзе плануецца змяншэнне стаўкі падатку на прыбытак», — адзначыў ён, дадаўшы, што канкрэтная лічба яшчэ разлічваецца. Таксама, паводле яго слоў, разглядаецца механізм пераносу страт на будучыя перыяды для вылічэння падатку на прыбытак.