Ермакова ўратавала даляр ад абвалу. Курс — 7950

Чатыры з паловай гадзіны праца на біржы была паралізавана пасля праграмнага збою.

22.09.2011 / 18:02

Чарговая дадатковая сесія таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы дагатуль не можа адбыцца. Чатыры з паловай гадзіны праца на біржы была паралізавана пасля праграмнага збою.

Вячэрняя сесія дала вынік 7950 рублёў за даляр. Учора амерыканская валюта ацэньвалася ў 8010 рублёў.

Расійскі рубель цяпер каштуе 249 беларускіх рублёў замест 253.

Еўра ж ацэньваецца ў 10 660 рублёў пасля ўчорашніх 10 950 рублёў.

Нагадаем, прадстаўнікі Нацбанка паведамілі, што «былі вымушаныя» выкупляць валюту, каб прадухіліць рэзкае падзенне даляра. Варта адзначыць, што ў апошнія дні даляр узмацняецца ў дачыненні да ўсіх вядучых валют свету.

Тым часам афіцыйны курс даляра дасягнуў 5515 рублёў.

ЯМ