Новы год у верасні

святкуюць габрэі.

22.09.2011 / 11:35

Запрашаем вас 27 верасня (аўторак) у кнігарню “логвінЎ” (Незалежнасці 37А) адзначыць новы, 5772-і, год з габрэйскімі песнямі на ідыш і беларускай.

Габрэі і беларусы, распавядуць майсы і хохмы, і такі заспяваюць “Тумбалайку” (ды шмат чаго яшчэ):

Аляксей Жбанаў -- бард, перакладчык ідышскіх песен на беларускую,

Алесь Астравух -- складальнік ідыш-беларускі слоўніка,

Сяргей Харэўскі -- культуролаг,

Special госцік: Аляксандр Памідораў “народнаальбомны” артыст)