Грошы, грошы — злыя вошы
+ аўдыё
Зоркі малдаўскага року Zdob Si Zdub запісалі беларускую версію свайго хіта «Стоп-мафія».
22.09.2011 / 12:05
Заўжды адкрытыя да эксперыментаў зоркі малдаўскага року Zdob Si Zdub запісалі беларускую версію свайго хіта
Zdob Si Zdub узяў удзел у праекце «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2 », каб данесці вельмі простую думку: трэба берагчы і шанаваць сваю краіну, культуру і мову.
Лідар Zdob Si Zdub Раман Ягупаў любіць прыязджаць у Беларусь і заўжды цікавіцца тым, што ў нас адбываецца. Ён можа сходу назваць з дзясятак айчынных выканаўцаў. Сярод самых шанаваных малдаўскім музыкам — Gods Tower,
«Гэта эксперымент.Я пэўны, што кожная мова мае сваю цікавую непаўторную вібрацыю», — кажа Раман Ягупаў.Па-беларуску мы яшчэ не спявалі, хоць гэтая песня ўжо існуе на чатырох мовах свету.
Працавалі над беларускай
Сяргей Балахонаў падышоў да творчага задання з усёй адказнасцю і да перакладу прыклаў свае заўвагі і тлумачэнні для малдаўскіх музыкаў. Так, ён патлумачыў ужыванне слова «князюлі» як
Zdob Si Zdub узяў удзел у праекце «Будзьма! Тузін.
За 17 гадоў свайго існавання музыкі з Малдовы зрабілі ашаламляльную кар’еру, стаўшы нацыянальнымі героямі. Яны даўно ўжо маглі перабрацца ў іншую краіну, але працягваюць жыць і працаваць у родным Кішынёве.Раман заўжды адказвае журналістам, што не хоча нікуды пераязджаць, бо тут мае карані і тут нарадзіўся. Астатняе не мае значэння. Сваю любоў і пазітыў выканаўца распаўсюджвае на ўвесь свет.
«У Беларусі жывуць людзі, а да людзей у нас людскае стаўленне. Мы за сяброўства, за развіццё і паважнае стаўленне да кожнай культуры і мовы. Уся варажнеча распальваецца праз палітыкаў, праз тэрыторыі і праз рэсурсы», — заяўляе лідар Zdob Si Zdub.
На
З
Рвучы ад улады проста сабе ў зяпы
Баксікаў безліч і слодычаў багата.
Ў Куршавелях, бач, князюлі,
суперзлодзеі балююць.
Есца ім ікрыца, п’ецца гарэліца,
кубінская цыгара прывабліва дыміцца.
Грошы, грошы — злыя вошы
зробяць, каб ты быў рабом.
Чахнуць людзі над баблом
і будуюць Вавілон.
На гламуры, ўсё ў ажуры,
спрэс ахова ў фарматуры.
Ад Версачэ трусікі, ад Кальяна вусікі.
Парашок з пакуначка, ў райскі сад прагулачка.
На рулетцы любяць грэцца.
твары ў шнарах. Дзе тут дзецца.
А як грошай вельмі, вельмі, вельмі многа,
удаюць штодзённа бога.
Грошы, грошы — злыя вошы
зробяць, каб ты быў рабом.
чахнуць людзі над баблом
і будуюць Вавілон.
Спампаваць песню можна тут або тут.