МЗС: Візу Ермаковай выдалі са спазненнем

22.09.2011 / 12:05

Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных пракаментаваў той факт, што старшыня Нацыянальнага банка Надзея Ермакова не паляцела ў ЗША на пасяджэнне кіраўніцтва Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка.

Савіных абверг чуткі, што Ермаковай не далі амерыканскую візу. Ён кажа, што візу Ермакова атрымала, "але са спазненнем".

"Гэта ў прынцыпе можна разглядаць як парушэнне амерыканскім бокам сваіх абавязкаў. Такія паводзіны прадстаўнікоў ЗША ствараюць дадатковыя перашкоды для працы Беларусі ў рамках МВФ", — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

22 верасьня стала вядома, што Ермакова не будзе ўдзельнічаць у гадавым сходзе кіраўніцтва МВФ і Ўсясьветнага банку.

Надзея Ермакова павінна была адправіцца ў Вашынгтон 21 верасня на чале беларускай дэлегацыі.