Здзейснены напад на офіс РЭП, ініцыятараў «Народнага сходу»

Разбілі акно, дзверы заляпалі фарбай.

23.09.2011 / 12:09

Сёння ўначы адбыўся напад на офіс незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), што месціцца па адрасе Кульман, 4.

У памяшканні пабітае акно, а дзвяры заляпаныя чорнай фарбай. Да дзвярэй таксама была прымацаваная ўлётка з абрэвіятурай АНБ (аўтаномныя нацыянал-бальшавікі), а таксама выявай чалавека ў чорнай масцы.

Кіраўнік РЭП Генадзь Фядыніч выклікаў міліцыю. Сёння на офісе РЭП мусіла адбыцца прэс-канферэнцыя да «Народнага сходу».

ЗП, фота Сяргея Гудзіліна