Віктар Шніп пра разбурэнне філфакаўскага інтэрната

23.09.2011 / 17:30

Пад вокнамі на працы ўжо другі тыдзень бурыцца былы філфакаўскі інтэрнат. Ад пылу, які пранікае і ў наш дом, цяжка дыхаць. У некаторых супрацоўнікаў выдавецтва пачалася алергія. Гляджу праз вакно на разваліны інтэрната і бачу, як сярод пылу ходзяць Яўгенія Янішчыц, Алесь Пісьмянкоў, Віктар Стрыжак, Уладзімір Марук і яшчэ каля сотні маладых, якіх я не магу пазнаць з-за пылу, будучых вядомых паэтаў і празаікаў, і шукаюць свае ненапісаныя творы.