Беспарадкі на антыцыганскай глебе ў Балгарыі
25.09.2011 / 23:09
Паліцыя арыштавала 127 чалавек у часе беспарадкаў, што ўспыхнулі пасля гібелі падлетка пад Плоўдзівым. Забурэнні распачаліся пасля таго, як адзін з набліжаных да цыганскага барона Балгарыі на мікрааўтобусе збіў падлетка, і той загінуў. Цыганскі барон Кірыла Раскаў вядомы ў Балгарыі яшчэ й тым, што спрабаваў стварыць палітычную партыю для абароны інтарэсаў ромаў.