Выйшаў на волю маладафронтавец Уладзімір Яроменак

01.10.2011 / 13:33

1 кастрычніка пасьля 12-суткавага адміністрацыйнана арышту на Акрэсціна вызваліўся Уладзімір Яроменак, паведамляе прэс-служба МФ.

«Мёрзнуў дванаццаць сутак; але выспаўся, начытаўся» — сказаў па вызваленні Уладзімір.

19 верасня Уладзімір на Кастрычніцкай плошчы: на банеры «Гарызонта», што на ўніверсаме «Цэнтральны». Спусціцца долу без прыгодаў маладафронтавец не змог — «З даху заўважыў, што ў двары мяне ўжо чакаў «бобік». Спрабаваў адыйсці іншым шляхам, але марна." Разам з Уладзімірам была затрыманыя Наста Палажанка, яна адседзела на Акрэсціна 11 сутак.

nn.by