Фотафакт: На «Дажынках» услаўляюць Кацярыну ІІ, «якая здзейсніла мару — захапіла Беларусь»

Чытайце неўзабаве рэпартаж з Маладзечна

Лагойскае райспажыўтаварыства прывезла ў Маладзечна рэстаран «Імператрыца».

01.10.2011 / 17:24

Чаго толькі ні ўбачыш на «Дажынках»! Лагойскае райспажыўтаварыства заваблівае ў свой рэстаран пад назвай «Імператрыца» не толькі выявай Кацярыны ІІ, але і, мякка кажучы, неадназначным рэкламным тэкстам. Кліентам рэстарана прапануецца «акунуцца ў перыяд, калі Кацярыне ІІ удалося здзейсніць мару расійскіх цароў і захапіць тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага (ў тым ліку і Беларусь)». Рэстаран прапануе «атмасферу раскошы і вытанчанасці багацця і высакароднасці «Кацярынінскай эпохі».

Чытайце ў хуткім часе на нашым сайце рэпартаж карэспандэнта «НН» з Маладзечна.

Сямён Печанко