БЕЛ Ł РУС

Культура

Саннікаў: Палітыка — брудная справа. «НН»» сто гадоў з вамі

5.10.2011 / 10:56

Nashaniva.com

Беларускі тэатральны гурток пад загадам Буйніцкага не змарнаваў мінулага лета: гурток гэты аб’ехаў шмат мястэчак і вёсак Беларусі, даваў там тэатральныя прадстаўленні. Гурток заглянуў у такія куткі нашай старонкі, як Слуцк, Ляхавічы, Нясвіж, Мінск, Капыль, Полацк, Свянцяны, Нова-Свянцяны, Дзісна, Вілейка, Ашмяны, Смаргонь і т.д.

«НН». № 39. 1911.

«Наша Ніва»: Ці верыце вы ў магчымасць маральнай палітыкі?

Андрэй Саннікаў: Веру. Лічыцца, што палітыка — брудная справа. Менавіта таму палітыкі павінны адстойваць маральныя прынцыпы. У беларускай сітуацыі мы можам казаць пра маральнасць і немаральнасць палітыкі даволі акрэслена. Улада, якая будуе татлітарнае грамадства, адстойвае прынцып амаральнасці, а апазіцыя, прыхільніца дэмакратыі, намагаецца трымацца маральнасці. Менавіта дзякуючы апазіцыі ў грамадстве захоўваецца магчымасць маральнага выбару.

«НН». № 40. 2001.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула