Курс куплі даляра дайшоў да 7800, а курс продажу пераходзіць мяжу 8000

Рублёвая адліга была нядоўгай.

06.10.2011 / 12:49

Банкаўскія курсы абмену валюты рэзка ўзняліся пасля правядзення чарговай дадатковай сесіі таргоў на біржы. Курс куплі даляра ўжо дайшоў да 7800 (прапанова ад «Абсалютбанка»).

Курс продажу тым часам пераходзіць мяжу ў 8000 рублёў. Такую лічбу выстаўляюць буйныя дзяржаўныя банкі — «Беларусбанк», «Белінвестбанк».

ЯМ