Ладуцька запрасіў арганізатараў Народнага схода на сустрэчу 7 кастрычніка

06.10.2011 / 17:58

Сустаршыняў аргкамітэту Народнага схода Віктара Івашкевіча і Генадзя Фядыніча запрасілі сустрэцца з кіраўніцтвам Мінгарвыканкама.

Спатканне прызначанае за дзень перад Народным сходам — 7 кастрычніка а 10 гадзіне.

Раней аргкамітэт запрасіў Мікалая Ладуцьку прыйсці на сход жыхароў гораду Мінска на плошчы Бангалор.

Сёння з Фядынічам і Івашкевічам гутарылі ў Генеральнай пракуратуры, дзе іх папярэдзілі, што нельга парушаць закон пра масавыя мерапрыемствы.