Стартаваў 95-ы сезон Нацыянальнай хакейнай лігі

Сёлета ў Паўночнай Амерыцы выступаюць трое беларусаў.

07.10.2011 / 11:07

У чацвер у Канадзе і ЗША стартаваў 95-ы сезон Нацыянальнай хакейнай лігі.

Структура традыцыйная: дзве канферэнцыі — Заходняя і Усходняя; кожны з якіх дзеліцца на тры дывізіёны — Цэнтральны, Паўночна-Заходні, Ціхаакіянскі; Атлантычны, Паўночна-Усходні і Паўднёва-Усходні. У кожным з дывізіёнаў гуляе па пяць камандаў (усяго — 30 камандаў).

Рэгулярны чэмпіянат прадугледжвае 82 матчы кожнаму з клубаў; па выніках якога восем клубаў з кожнай канферэнцыі выходзяць у плей-оф (Кубак Стэнлі).

Змены ў параўнанні з мінулым годам мінімальныя. Клуб з «Атланты» перабраўся ў Вініпег, адрадзіўшы «Вініпег Джэтс» (1979-1996), потым каманда пераьралася ў Фінкс.

Сёлета ў НХЛ выступаюць трое беларусаў: Міхаіл Грабоўскі («Таронта»), Андрэй Касціцын («Манрэаль»), Сяргей Касціцын («Нэшвіл»).

«Таронта» і «Манрэаль» і сышліся ўчора ў прынцыповым супрацьстаянні.

«Кляновыя лісты» перамаглі 2:0 (0:0, 1:0, 1:0) Грабоўскі правёў на лёдзе 17 хвілін і 49 секундаў, А. Касціцын — 14:44.

АГ