Смалявічы: Артура Эшбаева арыштавалі на 7 сутак
07.10.2011 / 15:52
7 кастрычніка адзін з арганізатараў Народнага сходу ў Смалявічах Артур Эшбаеў арыштаваны судом на 7 сутак.
Пра гэта распавёў яго паплечнік Міхаіл Хвядчэня. Артура Эшбаева абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Паводле Міхаіла Хвядчэні, на суд не падзейнічала нават тое, што ў Артура маленькія дзеці, а жонка ў дэкрэтным адпачынку.
Актывістаў, якія прыйшлі ў залю суда, каб падтрымаць Артура, пасля суда адвезлі ў пастарунак, дзе папярэдзілі пра адказнасць за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства і распытвалі пра Народны сход. Іх таксама прымусілі падпісаць пратакол апытання.
Актывіста Артура Эшбаева затрымалі 30 верасня. 3 кастрычніка яго вызвалілі