Гродна: каардынатар Народнага сходу дастаўлены ў пракуратуру

08.10.2011 / 13:05

Каардынатар Народнага сходу ў Горадні Юры Істомін знаходзіцца ў абласной пракуратуры. Праз тэлефон ён паведаміў, што цяпер ён на гутарцы, што яму была выпісаная "на гэты час" позва і што прыбыў ён у пракуратуру "ў суправаджэнні".