Затрыманні пасля Народнага сходу. Двух юнакоў адбілі людзі на прыпынку

Прынамсі 12 чалавек былі затрыманы агентамі ў цывільным пасля Народнага сходу ў Мінску.

08.10.2011 / 15:12

Збольшага гэта анархісты. У часе сходу яны трымалі расцяжку «Свабода. Роўнасць. Справядлівасць». Як перадаюць карэспандэнты «Нашай Нівы», прынамсі двух юнакоў адбілі з рук агентаў людзі на прыпынках на плошчы Бангалор.

Людзі шкамутаюць агента-ціхара. Фота Сяргея Гудзіліна.

NN.BY